Войти:
Предметы
- Математика
- Русский язык
- Алгебра
- Английский язык
- Литература
- Физика
- Химия
- История
- Геометрия
- Биология
- География
- Другие предметы
- Қазақ тiлi
- Информатика
- Українська мова
- Обществознание
- Окружающий мир
- Українська література
- Музыка
- Немецкий язык
- Экономика
- Право
- Беларуская мова
- ОБЖ
- Французский язык
- Психология
- Технология
- Физкультура и спорт
- МХК
- Астрономия
- Кыргыз тили
- Оʻzbek tili
- Черчение
- Уход за собой
Заданне 5. Прачытайце верш. Вызначыце яго тэму. Спішыце тэкст. Паздзяліце яго на сэнсава завершаныя часткі, абазначце канец кожнай часткі знакам паўзы (//). У кожнай частцы падкрэсліце словы, на якія падае лагічны націск. Вызначыце лексічнае значэнне слоў плёск, росны, водгулле, заззяць.
Прачытайце выразна верш.
Мова,
Пявучая родная мова,
Ты – уладарка нявызнаных скарбаў,
Столькі значэнняў,
гучання і фарбаў
Мае ў сабе тваё кожнае слова.
Іншае слова напоўнена плёскам
Хвалі дняпроўскай.
Іншае слова такое,
Што рэха лясное
Ў яго глыбінях затоена.
Ёсць і як мёд залатое, густое,
На травах яно духмяных настоена.
Ціха гучаць у мове маёй
Словы пяшчотныя,
Словы крынічныя,
Росныя.
Чуюцца ў ёй –
І грымотныя,
Зычныя.
Водгулле бітваў у іх
Разлягаецца грознае.
Часам бывае – заззяе неспадзявана
Новаю зоркаю слова-абнова.
Колькі ў табе нявызнаных скарбаў схавана.
Мова мая,
Пявучая родная мова (А. Зарыцкі).